Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Сакавік 2020

Чэрвеньскі РАУС: шанаваць і прымнажаць традыцыі

Урачысты афіцэрскі сход, прысвечаны 103-й гадавіне з дня ўтварэння беларускай міліцыі, адбыўся 4 сакавіка ў Чэрвеньскім РАУС.

Віншуючы супрацоўнікаў і ветэранаў міліцэйскай службы, часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзела падпалкоўнік міліцыі Алег Коршак, у прыватнасці, адзначыў:

- Асабісты склад РАУС годна нясе эстафету, прынятую ў старэйшых пакаленняў, прымнажаючы закладзеныя шматгадовай практыкай добрыя традыцыі.

Алег Коршак уручыў узнагароды супрацоўнікам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, якія праявілі прафесійную ініцыятыву і забяспечылі высокую эфектыўнасць працы.

Медалём «100 гадоў міліцыі Беларусі» ўзнагароджаны ўчастковыя інспектары міліцыі падпалкоўнік міліцыі Віталь Саўко і маёр міліцыі Віктар Лучанок, старшы інспектар - дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы маёр міліцыі Аляксандр Новікаў і інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ капітан міліцыі Сяргей Буры, Граматай УУС Мінскага аблвыканкама – інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы капітан міліцыі Віталь Кучынскі, падзякай УУС Мінскага аблвыканкама – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку маёр міліцыі Андрэй Курыловіч і міліцыянер ізалятара часовага ўтрымання, старшы сяржант міліцыі Міхаіл Тарасiк. Пагоны сяржанта міліцыі ўручаныя міліцыянеру-дзяжурнаму ізалятара часовага ўтрымання малодшаму сяржанту міліцыі Ігару Канашэвічу.

З віншаваннямі і падарункамі прыйшлі на свята госці. Кіраўнік спраў старшыні Чэрвеньскага райвыканкама палкоўнік міліцыі ў запасе Аляксей Пратаповіч уручыў падзяку старшыні райвыканкама ўчастковаму інспектару міліцыі капітану міліцыі Андрэю Няборскаму.

Пракурор Чэрвеньскага раёна старшы саветнік юстыцыі Аляксандр Шабалінскі ўзнагародзіў Граматай старэйшага оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку маёра міліцыі Івана Сакалоўскага і падзякай - старэйшага інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі маёра міліцыі Таццяну Шульгу.

Начальнік групы тэрытарыяльнай абароны раённага ваеннага камісарыята падпалкоўнік Вадзім Станкевіч уручыў юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» начальніку Дзяржаўтаінспекцыі маёру міліцыі Аляксандру Івашкевічу.

Асабісты склад і ветэранаў РАУС таксама павіншавалі начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь маёр юстыцыі Максім Вядзерка і былы начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Міхаіл Вядзерка.

Са святочным канцэртам выступілі на ўрачыстасці салісты Смілавіцкага гарпасялковага Дома культуры.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць