Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Сакавік 2020

«Мы – за ЗЛЖ»: на маладзёжны форум сабраліся навучэнцы старэйшых класаў школ і ліцэя Чэрвеня

Працу форуму арганізавала камісія па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама.

Ён адбыўся ў рамках міжведамаснай акцыі «Сябруем з законам», якая ўжо падыходзіць да завяршэння. Прысвечаны ён быў пытанням барацьбы з наркотыкамі.

Адкрыла мерапрыемства намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама Наталля Сцяжко. Звяртаючыся да прысутных, яна адзначыла, што, выбраўшы здаровы лад жыцця, трэба прытрымлівацца яго па жыцці заўсёды дзеля ўласнага дабрабыту і спакою родных.

Наталля Генадзьеўна прадставіла работнікаў зацікаўленых служб: Андрэя Мірановіча, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС, Пятра Віннікава, лекара-псіхіятра-нарколага Чэрвенскай раённай бальніцы, Лідзію Мыцько, педагога дадатковай адукацыі Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і Паўла Клындзюка, першага сакратара райкама грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Андрэй Мірановіч спыніўся на праблемах, якія тычацца незаконнага абароту наркотыкаў. Не абыйшла гэта праблема і Чэрвеньскі раён. У 2019 годзе было ўзбуджана 6 крымінальных спраў у дачыненні да семярых грамадзян за незаконны абарот наркатычных сродкаў. На шчасце, сярод іх не было непаўналетніх. У папярэднія гады было асуджана 2 падлеткi.

Андрэй Уладзіміравіч расказаў, якія наркотыкі і наркатычныя сродкі прапануюцца да ўжывання для таго, каб дзеці маглі мець дакладнае ўяўленне аб тым, што гэта за рэчывы і якую небяспеку яны нясуць.

Таксама ён спыніўся на тым, якая адказнасць прадугледжана за збыт і ўжыванне наркотыкаў. За незаконны абарот наркотыкаў у Крымінальным кодэкса прадугледжаны артыкул, згодна з якой вінаваты пазбаўляецца волі тэрмінам на 6 гадоў, калі спажыванне наркотыкаў вядзе да смерці чалавека, то прадаўшаму наркотык пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам ад 12 да 25 гадоў.

Добраахвотна здаўшы наркатычныя рэчывы вызваляецца ад крымінальнай адказнасці. Ёсць артыкул і ў Адміністрацыйным Кодэксе Рэспублікі Беларусь: 17.3 за ўжыванне алкагольных і наркатычных сродкаў. Калі двойчы ў год чалавек заўважаны ва ўжыванні наркатычных сродкаў, то надыходзіць ужо не адміністрацыйная, а крымінальная адказнасць.

Рабятам прадэманстравалі відэафільм, у якім былі паказаны фрагменты наступстваў ўжывання наркотыкаў маладымі людзьмі. Хлопцы пераканаліся, што ад некаторых наркотыкаў смерць можа наступіць нават ад адной дозы.

Урач-псіхіятр-нарколаг Пётр Віннікаў спыніўся на бiапсіхасацыяльнпй канцэпцыі развіцця залежнасці. Ён падрабязна распавёў пра тое, як чалавек прывыкае да алкаголю і наркатычных рэчываў. Спачатку ён разбурае свой арганізм фізічна, затым дэфармуецца яго псіхіка і чалавек паступова ператвараецца ў асацыяльную істоту.

- Таму, - сказаў у заключэнне Пётр Фёдаравіч, - калі вы хочаце быць здаровымі, шчаслівымі, атрымаць адукацыю, завесці сям'ю і дзяцей, - ніколі не ўжывайце наркотыкі. Калі хтосцi вам іх прапануе, гэта не ваша кампанія. Вы выбралі здаровы лад жыцця. Ніколі нічога нікому не трэба даказваць. Проста умейце ў жыцці сказаць «не».

На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна працуюць тры ўстановы спецыяльнай адукацыі: Чэрвенскі прафесійны будаўнічы ліцэй, Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй і Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Як паведаміла Наталля Сцяжко, у гэтых установах працуюць антынаркатычныя атрады. Яны створаны на добраахвотных пачатках з ліку навучэнцаў для актыўнага садзейнічання ў рабоце педагогаў і праваахоўных органаў па прапагандзе і распаўсюджванню прававых ведаў, арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па прафілактыцы спажывання наркатычных рэчываў.

Члены гэтых атрадаў арганізоўваюць і праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку ўжывання наркотыкаў і п'янства. На форум прыехаў антынаркатычны атрад Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Педагог дадатковай адукацыі ўстановы Лідзія Мыцько прадаставіла слова кіраўніку атрада Вадзіму Чуліцкаму і яго намесніку Дыяне Сідарэвіч.

Хлопцы распавялі пра дзейнасць свайго атрада, аб розных формах працы: агiттэатры, разнастайных акцыях. А на суд гледачоў яны прадставілі зусім новы фармат працы - вербацiм, што ў перакладзе з латыні азначае «даслоўны». Гэта дакументальны тэатр, спектакль, у аснову сюжэтаў якога пакладзены рэальныя падзеі, маналогі людзей. Хлопцы ставяць п'есы пра чалавека, пераносячы яго жыццё на сцэну. Для гэтага яны сустракаюцца з людзьмі, задаюць пытанні, здымаюць на відэакамеру, запісваюць на дыктафон. Гэта для таго, каб потым хлопцы-артысты маглі ўсё прайграць на сцэне: стан чалавека, яго ўнутраны свет у хвіліны псіхічнага дыскамфорту праз міміку, жэсты. Свой вербацiм хлопцы назвалі «Скажы наркотыкам «не» прама цяпер».

Такі відэаспектакль яны прапанавалі гледачам. Прысутныя ў зале ўбачылі і пачулі падлеткаў, маладых людзей, якія прымалі наркотыкі, іх адкрытыя апавяданні, раскаяннi.

Цішыня ў зале было пацвярджэннем таго, што гэты спектакль нікога не пакінуў абыякавым.

Падняць настрой у зале дапамог выступ інструментальнага ансамбля каледжа «Аксаміт» (кіраўнік Аляксандр Васільевіч Касінскі) і салістаў вакальнай студыі «Модус»: Святланы Шупляк, Дыяны Сідарэвіч, Аляксандра Нікіціна і Улада Шарстнёва.

У завяршэнне мерапрыемства да хлопцаў звярнуўся Павел Клындзюк. Ён адзначыў, што сёння ва ўстановах адукацыі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны навучэнец знайшоў сабе занятак па душы. Ён пажадаў кожнаму знайсці сваю мэту ў жыцці, будаваць планы на будучыню і рэалізоўваць іх і, вядома ж, весці здаровы лад жыцця і займацца спортам.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць