Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Сакавік 2020

Зоаабарона: як француская акторка Брыджыт Бардо можа дапамагчы чэрвеньскаму бяздомнаму Шарыку

З 6 па 10 красавіка ў Мінску ўпершыню ў Беларусі будзе праходзіць бясплатная стэрылізацыя сабак.

Можна прывезці гадаванца з любога горада Беларусі. Зоаабаронцы запрашаюць чэрвенцаў прывозіць сабак, у тым ліку бяздомных. Адкрыты папярэдні запіс.

Як распавяла каардынатар зоаабарончага руху Беларусі «Разам» Вольга Паўловіч, нядаўна нашу краіну наведала мадам Брыжыт Олуа. Яна - прадстаўнік Фонду Брыджыт Бардо. Мадам Олуа прапанавала Беларусі правесці акцыю па стэрылізацыі і кастрацыі сабак дзяржпрадпрыемства «Фаўна горада», а таксама бяздомных, гаспадарскіх беспародных, якія сядзяць на ланцугу і валанцёрскіх сабак. Увогуле, любы пёс, запісаны на працэдуру і прывезены ў месца правядзення мерапрыемства, атрымае паслугу бясплатна.

Аперацыі будуць праводзіць міжнародныя лекары-хірургі, якія маюць досвед у масавай кастрацыі жывёл. Таксама падчас акцыі ў Мінск прыедуць нямецкія ветэрынары-хірургі ад германскай дабрачыннай арганізацыі «Абарона жывёл. Дапамога ў развіцці» і бясплатна навучаць жадаючых з ліку нашых ветэрынараў новым методыкам стэрылізацыі жывёл. Доктар Ганна Есіпава, іспанскі урач-ветэрынар з міжнароднай кваліфікацыяй, дасць майстар-класы па кастрацыі жывёл лекарам Мінскай ветэрынарнай станцыі.

Такая акцыя ў Беларусі пройдзе ўпершыню. Аналагічныя акцыі адбыліся ў Марока, Індыі, Афганістане. Гэта адбываецца дзякуючы намаганням многіх людзей і, у першую чаргу - Фонду Брыжыт Бардо.

Бясплатная стэрылізацыя сабак пройдзе з 6 па 10 красавіка ў Мінску. Падтрымку ў ажыццяўленні акцыі аказвае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінская гарадская ветэрынарная станцыя, «Фауна горада», зоаактывiсты і валанцёры. Папярэдне складаюцца спісы, каб людзі ведалі, у які канкрэтна дзень і дакладны час запісаны іх сабака. Тэлефон валанцёра-каардынатара: 8044 768 82 02.

Валанцёр зоаабарончага руху «Разам» Алена Сталярова адзначыла: «Спадзяемся, гэтая акцыя дапаможа змяніць сітуацыю з бяздомнымі жывёламі ў Беларусі і наша краіна пачне выкарыстоўваць праграмы гуманнага рэгулявання колькасці бяздомных жывёл. Спадзяемся, што на нашых вуліцах, у мястэчках і гарадах спынiцца забойства безабаронных сабак і катоў. Магчыма, у хуткім часе беларускія дактары-ветэрынары скарыстаюцца вопытам еўрапейскіх спецыялістаў і знойдуць магчымасць праводзіць падобныя акцыі ў гарадах нашай краіны».

Бескантрольнае размнажэнне бяздомных жывёл вядзе да таго, што іх пастаянна забіваюць, імкнучыся скараціць колькасць. Але бяздомных сабак, як бачым, не становіцца ад гэтага менш. Дык давайце паспрабуем стаць гуманней і вырашыць праблему іншым спосабам. Тым больш, што гэта бясплатна.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць