У ім аўтар разважае аб жыццёвых каштоўнасцях, лёсе, дружбе і любові, пра малую радзіму і родную мову, пра жанчын і мужчын.
Дзіўным чынам у караценькіх чатырохрадкоўях паэт умее ярка, выразна і тонка выказаць свае думкі.
Уладзімір Паўловіч - чалавек з вялікім жыццёвым вопытам і філасофскім складам розуму. Яго заўсёды прыцягвалі незвычайныя, творчыя людзі, якія маюць духоўную аснову, людзі-стваральнікі.
Прырода, Чалавек, Бог - вось тое, што выклікае пастаянную цікавасць паэта, здзіўляе, захапляе, дае жыццёвыя сілы і жаданне знайсці патрэбныя вібрацыі слоў для самавыяўлення.
Нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч у вёсцы Праўда ў сям'і вясковых настаўнікаў. У 1973 годзе скончыў Чэрвеньскую СШ №1 (цяпер гімназія) і паступіў у Талінскую мараходную вучэльню. Праходзіў марскую практыку на легендарным ветразніку «Крузенштерн». Па заканчэнні вучобы з'ехаў у Мурманск. Працаваў на розных судах рыбапрамысловага, затым навукова-даследчага флатоў на пасадзе начальніка суднавой радыёстанцыі. У 1992 годзе, пасля распаду СССР, вярнуўся на малую радзіму.
Таццяна Марцьянава

