Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Сакавік 2020

Лепшай арганізацыяй у галіне сельскай гаспадаркі Чэрвеньскага раёна па выніках 2019 года прызнана э/б «Натальеўск»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Натальеўск» - адна з самых паспяховых сельскагаспадарчых арганізацый Чэрвеньскага раёна - якая спецыялізуецца на вытворчасці малочна-мясной прадукцыі, насенняводстве збожжавых і бульбы, з'яўляецца пастаўшчыком элітнага насення збожжавых, бульбы не толькі ў Мінскай вобласці, але і ў Рэспубліцы Беларусь.

Дырэктар гаспадаркі Алена Махнач ганарыцца камандай спецыялістаў, якія па падраздзяленнях разам з рабочымі забяспечваюць выкананне заданняў.

Агульная плошча сельгасугоддзяў сельгаспрадпрыемства - 7232 га, ворыва - 3380 га. Бал сельгасугоддзяў - 31,6, раллі - 33,4. У раслінаводстве асноўнымі відамі таварнай прадукцыі з'яўляюцца: элітнае насенне збожжавых і зернебабовых культур, бульба, насенне рапсу. У жывёлагадоўчай галіны - малако, мяса буйной рагатай жывёлы. Акрамя гэтага, у гаспадарцы аказваюцца паслугі сельгастэхнікі і транспартныя паслугі.

Вытворчая база прадпрыемства ўключае ў сябе 2 малочнатаварныя фермы, 2 фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы і 3 фермы па вырошчваннi буйной рагатай жывёлы, сучасны зернесушыльны комплекс СЗК-30, з прывязкай да яго збожжасховішча сіласнага тыпу умяшчальнасцю 5000 тон, 2 бульбасховішча, абсталяваных нямецкім мікракліматам Gaugele. Парк тэхнікі налічвае 7 збожжаўборачных камбайнаў, 3 кормаўборачныя камбайны, 25 трактароў, 14 грузавых аўтамабіляў. Маецца спецтэхніка.

У структуры раённай вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі прадпрыемства займае 15,7%. Колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4886 галавы, у тым ліку кароў - 1700 галоў.

Прадукцыя прадпрыемства ў асноўным рэалізуецца на наступныя перапрацоўчыя прадпрыемствы:

- ААТ «Здравушка-Мілк»;

- ААТ «Барысаўскі мясакамбінат»;

- ААТ «Мінскі мясакамбінат»;

- ААТ «Мінскі КХП»;

На прадпрыемстве працуюць 296 чалавек.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Натальеўск» размешчана на тэрыторыі Калежскага сельскага Савета. Асноўная вытворчасць размешчана ў аграгарадку Любiшына, дзе ёсць развітая інфраструктура: дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, аддзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк».

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць