Як паведаміў «Раённаму весніку» інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Чысты, чакаецца, што ўдзел у турніры возьмуць каля 15 каманд. Сярод іх - «РАУС», «Вуліца Барыкіна», КЛФ «Смілавічы», «РАНС», «СДЮШАР», «Будаўнічы ліцэй».
На першым этапе футбалісты будуць спаборнічаць у групах. У залежнасці ад колькасці каманд арганізатары вызначаць формулу фінальнай стадыі турніру. Яна будзе традыцыйнай (два паўфіналы, матч за трэцяе месца, фінал), ці з арганізацыяй стыкавых матчаў на выбыванне.

