Удзел у спаборніцтвах па васьмі відах праграмы прымалі прадстаўнікі працоўных калектываў ААТ «Валевачы» і «Раванічы», эксперыментальнай базы «Натальеўск», рыбгаса «Волма», ТАА «Вiнфлор», Чэрвенскага будаўнічага ліцэя, Смілавіцкага аграрнага каледжа і сельскагаспадарчага ліцэя.
Каманды выйшлі на ўрачыстую пабудову з маляўнічымі таблічкамі - назвамі арганізацый, а спартсмены былі апрануты ў спецыяльную форму. На працягу некалькіх гадзін на пляцоўках для спаборніцтваў ішла сапраўдная барацьба за кубкі і медалі.
Пераможцамі спартакіяды ў асабістым заліку сталі Анатоль Маруга з аграрнага каледжа і Аляксандр Багатыроў з ТАА «Вiнфлор» (па гіравым спорце), Аляксандр Мрынскi з будаўнічага ліцэя і Анастасія Скiрпстас з сельскагаспадарчага ліцэя (па кідках у баскетбольнай кальцо), Віктар Маслак з аграрнага каледжа (па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі), Андрэй Бруцкі і Вольга Ваўчок з аграрнага каледжа (па плаванні), Валянціна Кішко з будаўнічага ліцэя і Ігар Лісоўскі з сельскагаспадарчага ліцэя (па настольным тэнісе), Святлана Шупляк з аграрнага каледжа і Таццяна Пашкевіч з эксперыментальнай базы «Натальеўск» (па скачках праз скакалку) і Тамара Цітавец з ААТ «Раванічы» (па дартсе).
У агульнакамандным заліку першыя месцы занялі: па плаванні, скачках праз скакалку, перацягванні каната і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі - Смілавіцкі аграрны каледж, па настольным тэнісе - будаўнічы ліцэй, па кідках у баскетбольнай кальцо - сельскагаспадарчы ліцэй, па гіравым спорце - рыбгас «Волма», па дартсе - ААТ «Раванічы».
Абсалютны пераможца спартакіяды вызначаўся па найменшай суме месцаў, занятых камандамі ў кожным з відаў. У выніку першымі сталі спартсмены Смілавіцкага аграрнага каледжа. Другое месца - у каманды эксперыментальнай базы «Натальеўск», трэцяе - у рыбгаса «Волма».
Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку па кожнаму вiду спаборніцтваў ўзнагароджаны Дыпломамі і медалямі. А камандныя поспехі адзначаны яшчэ і кубкамі.
Узнагароджанне правяла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Яфіменка.

