Святочны канцэрт падрыхтаваў спецыяліст па сацыяльнай рабоце Міхаіл Няхай.
Маладыя людзі не ў першы раз цешаць гасцей сваімі выступамі. У выкананні Косці Мірановіча, Насці Шарковай, Алены Клімовіч, Каці Крупень, Вольгі Курэц, Алены Пілецкай прагучалі кранальныя песні пра маму, пра вясну, пра добры настрой. Артысты прымаюць удзел у раённых мерапрыемствах, удзельнічаюць і ў абласных конкурсах.

Вядучымі праграмы былі Вікторыя Чарняўская і Надзея Паўловіч. Усе прысутныя дружна апладзіравалі артыстам і нават падпявалі.
Пад вясёлую музыку жадаючыя з задавальненнем патанчылі.
Павіншавала ўсiх с Днём 8 Сакавіка індывідуальны прадпрымальнік Святлана Лазуткіна: дзякуючы яе спонсарскай дапамозе ўсё з задавальненнем адзначалі свята за сталом, накрытым прысмакамі.
Дзяніс ГАЛАВЕНЧЫК, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Чэрвеньскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Фота аўтара

