Двое вызначыліся ў адной з дысцыплін лёгкай атлетыкі - скачках, - і двое - у вольнай барацьбе.
З 28 лютага па 1 сакавіка ў Мiнску праходзілі традыцыйныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы і «Мемарыял Лізаветы Сасiной» па скачках у вышыню. Іх праводзілі ўпраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і Мінскі гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву «Атлет».
У цэнтры «Атлет» і спаборнічалі ўдзельнікі. Сярод іх былі як дарослыя, так і дзеці, дзяліўшыяся на ўзроставыя групы: юнакі і дзяўчаты, юніёры і юніёркі.
У «Мемарыяле Лізаветы Сасiной» удзельнічалі толькі скакуны ў вышыню. У агульную праграму спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы цэнтра «Атлет» ўваходзілі скачкі (у даўжыню, з шастом, патройны), бег на розныя дыстанцыі, кіданне дзіды і молата і спартыўная хадзьба.
На гэтых спаборніцтвах вызначыліся двое Чэрвеньскага спартсменаў. Гэта Дар'я Журкiна і Мікіта Ліпкін. Даша заняла другое месца ў трайным скачку, Мікіта - другое месца ў скачках у даўжыню.
Хто такая Лізавета Сасiна? Гэта Заслужаны трэнер БССР па скачках у вышыню. Яе вучні ўдзельнічалі ў пяці Алімпійскіх гульнях і ў трох Паралімпійскіх. Адзін з яе вучняў стаў алімпійскім чэмпіёнам! Гэта было ў 1972 годзе ў Мюнхене. Яшчэ адзін тройчы перамагаў на Паралімпійскіх гульнях. Лізавета Сасiна памерла ў сакавіку 2015 года, і з таго часу ў яе памяць спаборніцтвы па скачках праводзяцца кожны год.
На мемарыяльным турніры пабывалі і змагары-вольнікі, выхаванцы трэнера-выкладчыка Дзяніса Бубенькі. Гэта быў абласны турнір у Слуцку памяці герояў Савецкага Саюза Фёдара БРУЯ і Аляксандра УЛАСАЎЦА.
У вагавой катэгорыі 42 кілаграмы Савелій Сыромля заняў 2 месца. У той жа вагавой катэгорыі Антон Лугоўскі падняўся на трэцюю прыступку пастамента.
Наталля Каралькевіч. Фота з сеткі ВК

