Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Сакавік 2020

Кветкі маме падначаленага: у Чэрвеньскім дзіцячым садку пабываў палкоўнік Швайко

Напярэдадні 8-га сакавіка ў другой дзіцячы сад прыехаў незвычайны госць.

Палкоўнік, але вельмі малады. У міліцэйскай форме, але не з лекцыяй. З падарункам, з кветкамі, але не да жонкі і не да сваёй мамы. Каму ж кветкі і падарунак? Якая місія была ў гэтага чалавека?

Чалавек, які прыехаў у садок - ураджэнец нашага горада. Пасада ў яго высокая і сур'ёзная, ён намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Беларусі па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Клічуць палкоўніка міліцыі Андрэй Швайко. А місія яго была ў тым, каб падчас сустрэчы з калектывам саду уручыць узнагароду маме аднаго са сваіх падначаленых. Палкоўнік Швайко ўручыў музычнаму работніку дзіцячага сада №2 Ірыне Радзевіч Падзяку ад начальніка ўпраўлення.

Сын Ірыны Генадзьеўны, маёр міліцыі Ігар Радзевіч, старшы інспектар аддзялення тылавога забеспячэння ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Беларусі па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Ён добрасумленна і бездакорна выконвае свае службовыя абавязкі, адданы службоваму абавязку і за высокія паказчыкі ў службе заслужыў права называцца лепшым.

Ігар неаднаразова атрымліваў заахвочваннi ад міністра ўнутраных спраў і ад начальніка Дэпартамента аховы. Ён актывіст спартыўнага і грамадскага жыцця калектыву, у яго адкрыты, вясёлы і добразычлівы характар. У калектыве Ігар атрымаў мянушку «майстар на ўсе рукі», таму што ён заўсёды прыходзіць на дапамогу, калі ламаецца якая-небудзь прылада, прыбор ці механізм.

Ігар Радзевіч заняў 1-е месца ў адкрытым ХVI рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Дэпартамента аховы, прызнаны лепшым сярод супрацоўнікаў службаў тылавога забеспячэння.

Уручаючы маме Ігара падзяку за выхаванне сына, Андрэй Швайко адзначыў, што дасягненні чалавека - гэта, безумоўна, заслуга блізкіх: «Непрыкметнымі на першы погляд штодзённымі намаганнямі, працай, цярпеннем і адказнасцю бацькі, сям'я рухае чалавека на высокія вынікі. Іх дэманструюць большасць нашых супрацоўнікаў. Гэта гонар і кіравання, і бацькоў, правільна выхаваўшых і падтрымліваючых сваіх дзяцей у нялёгкай справе».

Таксама Андрэй Швайко сказаў, што сёння ў органах унутраных спраў працуюць людзі, якім бацькі прышчапілі пачуццё абавязку, адказнасць за ўзятыя абавязацельствы, выканаўчасць, прыстойнасць і сумленнасць: «Дзякуючы гэтаму сёння грамадства можа з упэўненасцю глядзець у будучыню, бо мір і парадак ахоўваюць прафесіяналы сваёй справы».

У канцы цёплай сустрэчы з калектывам выхавальнікаў малады палкоўнік прызнаўся: ён і сам хадзіў у дзяцінстве менавіта ў гэты садок! Госця адразу засыпалі пытаннямі: да якога выхавальніка, дзе была група, у якім годзе. Высветлілі, што выхавацелька будучага міліцыянера цяпер ужо на пенсіі, а вось «віноўніца ўрачыстасці» тады працавала.

І ўжо праводзячы нас да брамкі пад цікаўнымі поглядамі дзетак, якія граюць на участках, Ірына Генадзьеўна сказала: «А я Вас памятаю!..» Дзіўна, як выхавальнікі трымаюць у памяці ўсіх выхаванцаў! Бо тады ніхто не ведаў, з каго атрымаецца сапраўдны палкоўнік!..

Наталля Каралькевіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць