Нягледзячы на маладосць, у Яўгеніі Куршаковай пяцёра дзяцей! Як маглі, самымі простымі словамі, яны наіўна, але старанна і шчыра распавялі аб сваёй прыгожай і добрай матулі.
Усе пяцёра дзетак Яўгеніі Куршаковай і яе мужа Мікалая яшчэ занадта маленькія, каб гаварыць вялікімі і прыгожымі разгорнутымі сказамi. Часцей за сваю любоў і прыхільнасць яны выказваюць прасцей і, можа быць, праўдзівей, чым любыя словы: пяшчотнымі абдыманнямi і шчырымі ўсмешкамі, «буськамi» і «жалелкамi», наіўным, злёгку яшчэ няўмелым намаляваным малюначкам да свята, шэптам пра важныя сакрэты перад сном... Таму, каб даведацца, што думаюць Саша, Насця, Соня, Максім і Арцём, што ж такое «мама», мы папрасілі назваць усяго тры словы. Але - самых галоўных.
«ДАБРЫНЯ». Таму што мама вельмі добрая, яна ўсіх любіць, яна ласкавая і добрая».
«СЯМ'Я». «Таму што яна любіць тату і нас. Мы ўсе разам. Любім адзін аднаго».
«ЖЫЦЦЁ». «Таму што яна нас усіх нарадзіла. Нас пецярых. Таму мы жывем».

Якія яшчэ разгорнутыя сказы можна дадаць да гэтых наіўных, але самых шчырых, самых дакладных слоў? Мабыць, выдатна падыдуць віншаванні са светлым вясновым святам! Любові, ўзаемаразумення, міру і дабрабыту, здароўя, і няхай дзеці даўжэй застаюцца дзецьмі, каб казаць матулям на вушка свае самыя важныя сакрэцікі перад сном!..
Наталля Каралькевіч. Фота аўтара

