Хлопцы аб'ядналіся ў дзве каманды: «Культура зносін» і «Добрыя манеры». Яны яшчэ раз паўтарылі асноўныя правілы паводзін на вучэбных занятках, на перапынках, у сталоўцы, у тэатры, на вуліцы. Цёплая, сяброўская абстаноўка спрыяла таму, што дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, гралі, выконвалі тэставыя заданні, праявілі актыўнасць, творчы падыход пры выкананні асобных заданняў.
Ж.Ермаловіч, класны кіраўнік
10 класа Валевачэўскай сярэдняй школы

