Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Сакавік 2020

Жыхаркі Чэрвеньскага раёна адзначаны ўзнагародамі ў абласным конкурсе «Жанчына года Міншчыны»

5 сакавіка ў Маладзечне адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны-2019» у рамках 12 рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года Беларусі-2019».

У мерапрыемстве прымала ўдзел і дэлегацыя Чэрвеньскага раёна, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Ала Шахоцька.

Абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын узнагародзіла 27 прадстаўніц розных рэгіёнаў Мінскай вобласці, якія дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці на працягу 2019 года і з'яўляюцца актывісткамі жаночага руху.

Прадстаўніцы нашага раёна таксама былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.

Эла Барысава - першая справа

Любоў Джафарава - першая злева

Падзяка старшыні Мінскага аблвыканкама ўручана Але Шахоцька за актыўны ўдзел у жыцці грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення грамадска-значных мерапрыемстваў Чэрвенскай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Дыпломамі ўзнагароджаны: Эла Барысава, дырэктар Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, - у намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя» і Любоў Джафарова, бібліятэкар Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, - у намінацыі «Духоўнасць і культура».

Па выніках абласнога конкурсу сярод СМІ «Сучасніца Міншчыны» адзначана карэспандэнт Чэрвенскай раённай газеты «Раённы веснік» Галіна Гамеза за лепшую публікацыю мастацка-публіцыстычных матэрыялаў у намінацыі «Жанчына - захавальніца агменю».

Ганаровым госцем на свята была запрошана жыхарка Чэрвеня Валянціна Эдуардаўна Навіцкая. Удзельнікі ўрачыстага сходу цёпла віталі маму нашага земляка-касманаўта Алега Навіцкага.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць