Кожнаму хацелася зрабіць добрую справу. Хай не самую вялікую, але ад чыстага сэрца.
Малодшыя хлопцы «лячылі» кнігі, дапамагалі пракарміцца птушкам, зімуючым дома, у Беларусі. Старэйшыя праводзілі розныя конкурсы і гульнявыя праграмы для малых. Дзевяцікласнікі наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, выступілі там з невялікім канцэртам, прынеслі дзецям, якія займаюцца ў цэнтры, невялікія падарункі.
Намеснік старшыні арганізацыі вучнёўскага самакіравання «Садружнасць» Данііл Табалевіч адзначыў крэатыўнасць і стараннасць вучняў 4-га «А»: «Яны так добра выступілі з тэатральным прадстаўленнем «Калабок на новы лад» у першым яслях-садзе, што іх запрасілі яшчэ два дзіцячыя садкі! Прама артысты нарасхват!»
Таксама Данііл распавёў аб важнай і высакароднай справе 4-га «Б»: «Чацвёрты «Б» правёў сапраўдны дабрачынны аўкцыён. За малюнкі і вырабы рабят змагаліся іх бацькі. Усе сабраныя сродкі дзеці разам з класным кіраўніком Вольгай Уладзіміраўнай Падгайнай пералічылі дзіцяці, якому патрабуецца тэрміновая апэрацыя».
Як бачым, каб рабіць дабро і дапамагаць іншым людзям, зусім не важна, якога ты ўзросту. Важна іншае: чулае і спагадлівае сэрца і жаданне чымсці рэальна дапамагчы.
Усе хлопцы, якія ўдзельнічалі ў акцыі, вельмі ўдзячныя сваім бацькам. Таму што мамы і таты таксама дапамагалі, ды яшчэ як: сталі спонсарамі часткі дзіцячых добрых спраў, даўшы грошы на падарункі і сувеніры. Атрымалася не толькі чыста школьнае, а сумеснае з дарослымі мерапрыемства. А наперадзе, між іншым, намечана яшчэ шмат добрых спраў. Бо іх можна і трэба рабіць не толькі падчас акцый, а, наогул, у любы час!..
Наталля Каралькевіч. Фота Данііла Табалевіч

