Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2020

У Чэрвеньскім раёне стартавала акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням у надзвычайных сітуацыях у Чэрвеньскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

Яна прымеркавана да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

Выратавальнікі раёна ў рамках акцыі наведалі Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй і інтэрнат. Работнікі МНС правялі з навучэнцамі прафілактычную размову пра бяспеку, нагадалі аб прычынах пажараў, а таксама аб алгарытмах дзеянні пры НС і па сігнале «Увага ўсім!» з дэманстрацыяй відэафільма «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах», «Энцыклапедыя бяспекі. Пажар у кватэры».

Таксама былі арганізаваны зоны актывацыі «Небяспекі ў кватэры», «SOS», «Эвакуацыйныя знакі». Сумесна з работнікамі Цэнтральнай раённай бальніцы хлопцы адпрацавалі дзеянні пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У завяршэнне мерапрыемства супрацоўнікі МНС правялі замацоўваючае апытанне па правілах бяспекі і раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Чэрвеньскі РАНС нагадвае: у любой надзвычайнай сітуацыі не паддавайцеся паніцы і неадкладна тэлефануйце па тэлефоне «101» або «112».

Алена Немагай, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць