Каманда «Барыкіна-1» - пераможца турніру
Ва ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў, арганізаваных раённым фізкультурна-спартыўным клубам ў СК «Ігумен», прынялі ўдзел вядомыя ў футбольным свеце людзі. Сярод іх - ганаровыя грамадзяне Чэрвеньскага раёна Леанід Корзун і Анатоль Усенка, а таксама былы старшыня Беларускай федэрацыі футбола Рыгор Фёдараў.
На першым этапе спаборніцтваў чатырнаццаць каманд згулялі ў чатырох групах. Матчы прынеслі наступныя вынікі:
Група «А». «РАУС» - «Чарнова» - 4:2, «Заполле» - «Чарнова» - 6:3, «РАУС» - «Заполле» - 6:0.
Група «Б». «Барыкіна-1» - ФАЦ «Блакітны-1» - 4:3, ФАЦ «Блакітны-1» - «Ветэран» - 2:2, «Барыкіна-1» - «Ветэран» - 1:1.
Група «С». «Смілавічы» - «Таксі-207» - 10:2, «Таксі-207» - «Чырвоная Ніва» - 2:7, «Смілавічы» - «Чырвоная Ніва» - 6:1, «СДЮШАР» - «Чырвоная Ніва» - 1:5, «Таксі-207» - «СДЮШАР» - 5:7, «Смілавічы» - «СДЮШАР» - 8:0.
Група «Д». «Будаўнічы ліцэй» - «РАНС» - 3:2, «РАНС» - «Барыкіна-2» - 3:1, «РАНС» - ФАЦ «Блакітны-2» - 3:2, «Будаўнічы ліцэй» - «Барыкіна - 2» - 3:1, «Барыкіна-2» - ФАЦ «Блакітны-2» - 1:4, «Будаўнічы ліцэй» - ФАЦ «Блакітны-2» - 7:8.
У чвэрцьфінал выйшлі па дзве наймацнейшыя каманды з груп: «РАУС», «Заполле», «Барыкіна-1», «Ветэран», «Смілавічы», «Чырвоная Ніва», «Будаўнічы ліцэй» і ФАЦ «Блакітны-2». У матчах за выхад у паўфінал «РАУС» перамог «Ветэран» - 6:1, «Будаўнічы ліцэй» - «Смілавічы» - 3:1, «Барыкіна-1» - «Заполле» - 6:3, ФАЦ «Блакітны-2» - «Чырвоная Ніва» - 2:1.
У першым паўфінале каманда «РАУС» спачатку прапусціла два мяча ад «Будаўнічага ліцэя», але да перапынку здолела адыграцца - 2:2. А вось у другім тайме футбалісты ліцэя забілі яшчэ тройчы і не прапусцілі - 5:2.
Другі паўфінал, паміж камандамі «Барыкіна-1» і ФАЦ «Блакітны -2» прайшоў з відавочнай перавагай барыкінцаў, пра што сведчыць выніковы лiк - 9:1.
Бронзавыя медалі турніру заваявалі футбалісты «РАУС», якія перамаглі ў гульні за трэцяе месца ФАЦ «Блакітны-2» з лікам 3:1.
Фінал матчу спаборніцтваў «Барыкіна-1» - «Будаўнічы ліцэй» трымаў ўсіх у напружанні да апошніх секунд. Першы яго тайм завяршыўся з мінімальнай галявой перавагай барыкінцаў - 2:1. У пачатку другой паловы сустрэчы яны забілі яшчэ двойчы - 4:1, але футбалісты ліцэя не здаваліся без бою і скарацілі разрыў у рахунку да мінімальнага - 4:3. Праўда фінальная сірэна ўсё ж зафіксавала вікторыю каманды «Барыкіна-1» - 5:4.
Уладальнікамі пераходнага кубка турніру ў ейным складзе сталі Дзмітрый Чысты, Ігар Шмідаў, Яраслаў Шкурко, Андрэй Міронавіч, Аляксей Шымановіч, Дзмітрый Новік і Віталь Манулік.
Каманды-пераможцы і прызёры ўзнагароджаны Дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кубкамі і медалямі.
Прызамі ад арганізатараў спаборніцтваў адзначаны лепшы абаронца турніру Сяргей Нямковіч («Будаўнічы ліцэй»), лепшы бамбардзір Дзмітрый Чысты («Будаўнічы ліцэй») і лепшы гулец турніру Дзмітрый Чысты («Барыкіна-1»). Прызы ад брэнда «Ваш дах» атрымалі Сяргей Качановіч з каманды «РАУС» - «Містэр фэйр-плэй» і Сяргей Купровіч з каманды «Ветэран» - «Самому дасведчанаму і заслужанаму гульцу». Яраслаў Шкурко з каманды «Барыкіна-1» ўдастоены прыза глядацкіх сімпатый. Андрэй Міронавіч з каманды «Барыкіна-1» адзначаны прызам «Самы модны» ад ТАА «Марвiка», Аляксандр Мрынскi з каманды «Будаўнічы ліцэй» - прызам ад заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Усенка. Прызы «Самым маладым удзельнікам турніру» ад ТМК- «Альфа» ўручылі Сцяпану Лаўрык з каманды «СДЮШАР» і Вікторыі Ермаковіч з каманды «Заполле».
Дыпломамі «Раённага весніка» з афармленнем падпіскі на газету адзначаны лепшыя гульцы ў камандах-фіналістаў - Аляксандр Ліпніцкі («РАУС»), Аляксей Шымановіч («Барыкіна-1»), Кірыл Фофанаў («Будаўнічы ліцэй») і Сяргей Бабровік (ФАЦ «Блакітны-2»).
Раённы фізкультурна-спартыўны клуб дзякуе дырэктару Чэрвенскай СДЮШАР Ігару Фiлiчонку за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў.

