Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2020

Пажарная бяспека: у Чэрвеньскім лясгасе ўжо дзяжураць

З 10 сакавіка ў Чэрвеньскім лясгасе і яго структурных падраздзяленнях арганізавана пастаяннае дзяжурства работнікаў - з 17 да 20 гадзін у працоўныя дні і з 9 да 20 гадзін у выхадныя і святы.

Як распавяла «Раённаму весніку» намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, звязана гэта з неабходнасцю прыняцця своечасовых мер рэагавання на пажаранебяспечную абстаноўку ў лясах.

Існуе шэраг прычын, з-за якіх узнікаюць лясныя пажары. Гэта можа быць разрад маланкі ці самазагаранне тарфянікаў. Але часцей за ўсё бяду прыносіць у лес чалавек. Ён разводзіць вогнішчы, спальвае смецце каля дрэваў, парушае правілы пажарнай бяспекі пры нарыхтоўцы лесу, выпальвае траву на сенажацях і пашах.

Між тым, згодна з дзеючым заканадаўствам, выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па ліквідацыі яе выпальвання караецца штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

«Грэбаванне існуючымі правіламі - гэта прамая пагроза здароўю людзей, жывой прыродзе і бяспецы нашай краіны», - лічыць Жанна Чарнавец.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць