Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2020

Юныя смілавіцкія музыканты парадавалі мам і бабуль

4 сакавіка ў прыгожай зале Смілавіцкага дома культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню 8 сакавіка.

На ўрачыстым канцэрце вучні Смілавіцкай дзіцячай школы мастацтваў выступалі для любімых мам, бабуль і ўсіх гасцей. У выкананні нашых таленавітых вучняў прагучалі сольныя творы на баяне, домры. Прадоўжылі канцэрт вакалісты, ансамбль скрыпачоў, змешаны па саставу інструментальны ансамбль школы.

Прагучалі і класічныя творы, і народныя мелодыі, і п'есы сучасных кампазітараў - пра мам і бабуль, пра сяброўства, школу. Упрыгожылі канцэрт выдатныя нумары вучняў харэаграфічнага класа - танцы «Вяснушкі», «Танец зебрыка», «Хуліганіць».

Для вучняў нашай школы мастацтваў выступаць у такім выдатным абноўленым зале - і гонар, і свята. Запрошаным гасцям і, вядома, бацькам школьнікаў надоўга запомніцца панаваўшая ў зале атмасфера чараўніцтва і сапраўднага мастацтва.

І, вядома, на памяць атрымаліся выдатныя фатаграфіі.

Ірына Цеван, настаўнік Смілавіцкай ДШМ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць