Сустрэча была арганізавана ў рамках ажыццяўлення праекта Школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ) і прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі выдатную магчымасць абмеркаваць пытанні, якія тычацца службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь: асаблівасці праходжання тэрміновай службы і службы па кантракце ў розных родах войскаў, магчымасці праходжання службы дзяўчатамі, прынцыпы адбору прызыўнікоў для службы ў войсках сіл спецыяльнага прызначэння.
Пытанняў у хлопцаў было шмат. Таму сустрэча апынулася цікавай і насычанай. З захапленнем слухалі хлапчукі парады ваеннага камісара аб падрыхтоўцы да праходжання службы: больш за ўсё гэта тычыцца зусім не фізічнай падрыхтоўкі, а маральнай перакананасці і гатоўнасці несці службу, быць сапраўдным абаронцам Айчыны, патрыётам. Выхоўваць гэтыя якасці ў сабе трэба з самага ранняга дзяцінства.
Станіслаў Адамовіч пакарыў рабят дэманстрацыяй калекцыі узнагарод, знакаў адрозненняў, шаўронаў, значкоў, якія адносяцца да гісторыі развіцця розных родаў войскаў, знамянальных дат краіны і яго асабістым жыцці. Узнагародныя корцікі ў руках дзяцей выглядалі асабліва грозна і ўрачыста.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да адзінага меркавання: сустракацца трэба часцей. Таму вучні школы ўжо рыхтуюць свае праблемныя пытанні для будучай сустрэчы і бурна абмяркоўваюць цяжкасці выканання спартыўных нарматываў, каб у наступны раз ваенны камісар паціснуў руку яшчэ каму-небудзь з годных рабят.
Алена Фiльчук, класны кіраўнік 11 класа

