Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2020

Пілот Таццяна, Jeepery і «легенда»: чэрвенцы ўдзельнічалі ў жаночай гонцы пазадарожнікаў

7 сакавіка Чэрвеньскі аўтаклуб Jeepery_Cherven афіцыйна ўдзельнічаў у штогадовай жаночай пазадарожнай гонцы «Калекцыя Вясна 2020», прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня.

За рулём былі выключна дамы. Мерапрыемства мела статус «рэспублiканскае класіфікацыйнае спаборніцтва».

Ад клуба Jeepery_Cherven выступаў экіпаж на Nissan Patrol: пілот Таццяна Паўлавіч, штурман Пётр Прывольны і другі штурман Андрэй Юшко. У гонцы было тры катэгорыі: «Трэвэл» (больш простая), «Турызм» і «Турызм Хард» (дзве катэгорыі для адмыслова падрыхтаваных машын). Так як экіпаж удзельнічаў у «Калекцыі» упершыню, то выбралі больш простую катэгорыю «Трэвэл». На наступны год плануюць удзельнічаць ўжо ў «Турызм», машына і вопыт пілота зараз дазваляюць гэта.

Дыстанцыя, па якой ішоў наш Патрол, складала 92 кіламетры па Смалявіцкаму раёну. На 80 адсоткаў траса была з перагонаў, грунтовак і лясных дарожак, плюс 20 працэнтаў - лёгкае бездаражжа. Таццяна пры дапамозе Пятра і Андрэя пераадолела трасу за 2 гадзіны 43 хвіліны.

У шляху хлопцы арыентаваліся па «легендзе». Гэта значыць ім далі нататнік, дзе былі пазначаны мноства кропак трасы з адлегласцю ад кропкі да кропкі, скрыжаваннямі, з'ездамі з дарогі і г. д. Таццяна, Пётр і Андрэй нідзе не збіліся і прайшлі ўсе 86 кропак «легенды». Акрамя непасрэдна бездарожжа, удзельнікаў чакалі яшчэ загадкі, квэсты і розныя цікавыя месцы.

«Гэта проста незабыўная атмасфера! », - падзяліўся ўражаннямі Андрэй Юшко. Ён таксама падкрэсліў, якая была мэта экіпажа падчас першага ўдзелу ў афіцыйным рэспубліканскім спаборніцтве: « Мы імкнуліся зразумець, што такое пазадарожныя спаборніцтвы, навучыцца карыстацца «легендамі», акунуцца ў пазадарожны спаборніцкі свет. І ўсё гэта нам удалося! Мерапрыемства прайшло проста выдатна, мы атрымалі незабыўны вопыт, эмоцыі, прынялі да ведама некаторыя моманты, якія будзем спрабаваць прымяніць у сябе на пакатушках. Прыемна, што да нас прыехала вялікая каманда падтрымкі з ліку ўдзельнікаў нашага клуба. Дзякуй велізарнае, што хлопцы знайшлі час і магчымасці для гэтага!»

Таксама Таццяна Паўлавіч, чэрвеньскі экіпаж «Калекцыі Вясна 2020» і клуб Jeepery_Cherven дзякуе сябрам з клуба «TRAVEL 4х4» за цёплую сустрэчу і падтрымку на гонцы.

Наталля Каралькевіч. Фота Андрэя Юшко

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць