Удзельнікамі яе былі навучэнцы Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя і вучні сярэдняй школы №2 імя А.К.Флягонтава г.Чэрвень. Вера Іванаўна распавяла дзецям пра тое, якія часцей за ўсё правапарушэннi здзяйсняюць падлеткі: а гэта - знаходжанне на вуліцах у вячэрні час без суправаджэння дарослых, распіццё спіртных напояў, хуліганства, пра адказнасць непаўналетніх, якія ўступаюць у палавыя адносіны і пра многае іншае. Яна таксама патлумачыла, што існуе адміністрацыйная і крымінальная адказнасць і прывяла прыклады з практыкі работы. Гульню - квілт для ўдзельнікаў мерапрыемства правяла кіраўнік клуба Жанна Крук. Навучэнцы адказвалі на пытанні, звязаныя з законам. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры па абмяркоўваемай тэме.
Потым адвакат Вера Іванаўна адказала на пытанні прысутных, звязаныя з прыняццем першай Канстытуцыі РБ, некарэктнымі выказваннямі настаўнікаў у адносінах да навучэнцаў, а таксама, што рабіць, калі купілі пратэрмінаваны тавар у краме і на іншыя.
Хлопцы таксама даведаліся пра тое, што ў бібліятэцы працуе прававая база «Эталон».
Святлана Ждановіч, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

