Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкнення да здаровага ладу жыцця.
Участковы інспектар міліцыі Павел Шынкевіч растлумачыў прысутным правілы паводзін у грамадскіх месцах, а ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Юлія Буркун распавяла аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. На ўсе пытанні падлеткі атрымалі кваліфікаваныя адказы. Навучэнцы паглядзелі прафілактычны фільм «Смяротная вечарынка».
Адміністрацыя школы правяла для гасцей экскурсію па сваёй навучальнай установе. Наведвальнікаў асабліва ўразіла выстава дзіцячых работ «Драўляныя дзiвосы».
Юлія Буркун, участковы інспектар ІСН Чэрвеньскага РАУС

