Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Красавік 2020

У Чэрвеньскім раёне засеялі яравымі збожжавымі культурамі 14 працэнтаў плошчаў

Як паведамілі «Раеннаму весніку» ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 31 сакавіка сельгаспрадпрыемствы Чэрвеньшчыны пасеялі яравыя збожжавыя культуры на 1360 гектарах, што складае 14 працэнтаў ад неабходнага.

Механізатар ААТ «10 з'езд Саветаў» Аляксандр Рог

У філіяле СГК «Велікаполле» КУП «Мінсктранс» імі засеялі ўжо 26 адсоткаў палёў, у эксперыментальнай базе «Натальеўск» - 24.

Сярод першых у раёне пачалі сяўбу збожжавых земляробы ААТ «10 з'езд Саветаў».

Дырэктар гаспадаркі Вадзім Сокал абмяркоўвае планы сяўбы з галоўным аграномам Наталляй Лепеш

Гаспадарцы неабходна пасеяць 300 гектараў аўса, 380 - ячменю і 170 - пшаніцы. Акрамя таго, амаль 100 гектараў зойме тут аднагадовая група.

Механізатар на унясенні мінеральных угнаенняў Ігар Заваротнікаў

Пакуль на сяўбе працуе энерганасычаны трактар «John Deere» з сеялкай «AПП-6Д, пры спрыяльных умовах надвор'я да яго далучыцца «МТЗ-1221» з сеялкай «СПУ-6».

Механізатар на падрыхтоўцы глебы Іван Краснагір

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць