Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Красавік 2020

У Чэрвеньскім раёне пасеялі збожжавыя культуры больш чым на чвэрці плошчаў

Як паведамілі «Раеннаму весніку» ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 3 красавіка ў раёне пасеялі 2774 гектары яравых збожжавых культур.

Гэта - 28 працэнтаў ад неабходнага. Хуткімі тэмпамі вядуць веснавыя палявыя работы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Чэрвеньскі райаграсэрвіс».

У гаспадарцы пасеялі траціну яравога збожжавага кліну. А ён - самы вялікі ў раёне - 1685 гектараў. Механізатары Міхаіл Гатоўка і Яўген Шняк двума пасяўнымі агрэгатамі засяваюць збожжавымі ў сярэднім 80 гектараў у дзень.

Па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Аляксандра Забаўскага, калі пацяплее, у полі выйдзе яшчэ адна сеялка. Гэта дасць магчымасць завяршыць сяўбу ранніх яравых збожжавых культур у дваццатых чыслах красавіка.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць