Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Красавік 2020

Прафсаюзныя арганізацыі Чэрвеньскага раёна аказваюць дапамогу ў набыцці сродкаў абароны

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй раённыя арганізацыі галіновых прафсаюзаў арганізуюць работу гарачых тэлефонных ліній для інфармацыйнай дапамогі насельніцтву.

Праца гарачых ліній у райкаме прафсаюза арганізавана штодня.

Таксама раённае аб'яднанне прафсаюзаў арганізоўваюць штотыднёвы маніторынг цэн на карыстаючыеся попытам прадукты харчавання.

Штотыдзень прафсаюзы манітораць забеспячэнне работнікаў змываючымi і абеззаражвальнымі сродкамі, пры неабходнасці аказваюць дапамогу наймальнікам у набыцці сродкаў абароны органаў дыхання, сродкаў дэзінфекцыі. Так, напрыклад, прафкам УАЗ «Чэрвеньскага ЦРБ» закупіў для работнікаў дэзсродкi на суму 1000,0 рублёў, прафкам ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» - на 69,0 рублёў.

У кожнай першаснай прафсаюзнай арганізацыі сродкі прафсаюзнага бюджэту перанакіраваны ў Фонд дапамогі, так званую прафсаюзную касу ўзаемадапамогі. Прафсаюзныя арганізацыі адмовіліся ад не першарадных выдаткаў і перанакіроўваюць усе вызваленыя сродкі на аказанне дапамогі тым сябрам прафсаюзаў, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, пенсіянерам, ветэранам працы.

Ва ўсіх працоўных калектывах на прафсаюзных стэндах размешчана наглядная інфармацыя па прафілактыцы каронавiруснай інфекцыі. Прафсаюзныя актывісты праводзяць тлумачальную працу і ў сацыяльных сетках, на сайтах арганізацый, устаноў.

Вольга КОЦIНА, старшыня раённага аб'яднання прафсаюза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць