Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 836

06 Красавік 2020

ФПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў

ФПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў. Гаворка ідзе пра працаўнікоў устаноў аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу хворым з каронавiрусам, паведамляецца на сайце БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ФПБ.

«Прэзідэнт даручыў, каб ФПБ вызначыла сваё месца ў сітуацыі, якая склалася. І прадумала, як падтрымаць і аказаць дапамогу самым неабароненым катэгорыям медыкаў, тым, хто на перадавой, - адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. - Трэба сказаць, што падтрымку медыцынскім работнікам прафсаюзы пачалі аказваць яшчэ ў сакавіку, калі ў краіне былі зарэгістраваныя першыя выпадкі захворвання каронавiрусам. Гэта дапамога ў набыцці дэзінфікуючых і абеззаражвальных сродкаў, сродкаў індывідуальнай абароны - ад масак і пальчатак да ахоўных медыцынскіх касцюмаў».

Па словах старшыні ФПБ, ужо закуплена 14 тыс. такіх касцюмаў, усе яны размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі. Першая партыя накіраваная ў Віцебскую інфекцыйную бальніцу.

«Разам з тым сёння неабходна дадаткова дапамагчы тым, хто непасрэдна працуе з хворымі COVID-19. Прафсаюзамі прынята рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай дапамозе такім медыцынскім работнікам. Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву. Гэта салідарная дапамогу ўсіх галіновых прафсаюзаў для тых, хто цяпер працуе на перадавой», - сказаў на заканчэнне Міхаіл Орда.

Крыніца: БЕЛТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць