Іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж (штраф - ад двух да трыццаці базавых велічынь), а таксама - за захоўванне афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі (штраф - ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь).
Згодна з пастановай ўрада краіны, з 2008 года дызельнае паліва пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі афарбаваным у зялёны колер.
Як паведаміў «Раённаму весніку» намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Качановіч, усяго з пачатку рэйдавых мерапрыемстваў у раёне выяўлена 5 фактаў крадзяжу або захоўвання такога паліва агульным аб'ёмам 130 літраў.

