У «Аднакласніках» стрым зацікавіў 2,4 тысячы чалавек, а ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» - 6,8 тысяч. Трансляцыя выклікала жывы водгук у гледачоў. Алена Ржэуская ў каментарах да стрыму падзякавала артыстам за працу, а Вікторыя Каранік напісала: «Дзіцяці вельмі спадабалася!». Яшчэ адзін карыстальнік адзначыў, што казка дапамагла палепшыць канікулы.
Чарговы онлайн-спектакль адбудзецца 4 красавіка ў 12.00. На гэты раз «Батлейка» пакажа казку «Чароўная дудка» для дзяцей ад 5 гадоў. Яна апавядае аб простым сялянскім сыне Янку, які здольны з поспехам пераадолець любыя перашкоды з дапамогай сваёй незвычайнай дудкі і народнай кемлівасці.
Трансляцыі арганізаваныя Мінскім аблвыканкамам і выдавецкім домам «Беларусь сёння». Паглядзець стрым можна на сайце sb.by і ў групах у сацыяльных сетках выдавецкага дома «Беларусь сёння».
Аўтар: Ларыса Коршун

