Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Красавік 2020

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ» ў мэтах актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі з 01 красавіка 2020 года па распараджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 сакавіка 2020г. №61р на тэрыторыі Мінскай вобласці аб'яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

У ходзе месячніка неабходна прыняць меры, накіраваныя на забеспячэнне высокага ўзроўню санітарнага стану прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, размешчаных на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. Асаблівую ўвагу ў перыяд месячніка надаць землям ляснога фонду, тэрыторыям населеных пунктаў, грамадзянскім могілкам, гаражным і дачным кааператывам, садаводчым таварыствам, паласам адводу аўтадарог, прыпыначным пунктам.

У перыяд правядзення месячніка неабходна:

Прадпрыемствам і арганізацыям усіх формаў уласнасці:

- правесці ўборку на ўласнай і замацаванай тэрыторыі,

- правесці вываз камунальных і будаўнічых адходаў,

- упарадкаваць захоўванне будаўнічых матэрыялаў,

- забяспечыць ўборку уласнай тэрыторыі да праезнай частцы вуліцы па ўсёй даўжыні ўчастка,

- ачысціць ад адходаў кантэйнерную пляцоўку,

- забяспечыць пляцоўку для кантэйнераў штучным воданепранікальным пакрыццём і агароджай з трох бакоў на вышыню вышэй ёмістасцяў для збору ТБО;

- адрамантаваць ёмістасці для збораў адходаў, абнавіць афарбоўку, забяспечыць іх вечкамі, маркіроўкай з указаннем віду адходаў і дадзеных аб уласніку.

Гаражным і дачным кааператывам, садаводчым таварыствам:

- навесці парадак на ўласнай і замацаванай тэрыторыі (для садаводчых таварыстваў - арганізаваць уборку участкаў ляснога фонду ў радыусе 100 м, прылеглых да межаў садаводчых таварыстваў);

- навесці парадак на пляцоўцы для часовага складзіравання адходаў альбо кантэйнернай пляцоўцы, вывезці камунальныя і будаўнічыя адходы;

- выдаліць сухую пустазельную расліннасць.

Уладальнікам індывідуальнай жылой забудовы:

- навесці парадак на тэрыторыі домаўладання і прылеглай да яго тэрыторыі да праезнай частцы вуліцы па ўсёй даўжыні ўчастка,

- ачысціць тэрыторыю ад смецця, будаўнічых адходаў,

- выдаліць сухую пустазельную расліннасць;

- тэрыторыю агульнага карыстання, прылеглую да зямельнага участка, праезную частку вуліцы вызваліць ад будаўнічых матэрыялаў, бытавых і будаўнічых адходаў, сена, саломы, дроў, пяску, жвіру, металалому, невыкарыстоўванай тэхнікі.

Пры невыкананні рэкамендацый ч.2 арт.21.14. КоАП РБ «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад дваццаці да ста базавых велічынь.

Урач-інтэрн аддзела гігіены

Качэрга Е.В.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць