На працягу ўсяго дня 7 красавіка ў розных краінах пройдуць інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы ў азнаменаванне Сусветнага дня здароўя. Адной з галоўных падзей стане выпуск Даклада аб стане сястрынскай справы ў свеце 2020 г. Даклад будзе ўтрымліваць агульную інфармацыю аб кадравым забеспячэнні сястрынскі служб у свеце і будзе спрыяць навуковаму абгрунтаванню планавання работы па аптымізацыі ўкладу гэтай катэгорыі медыцынскіх работнікаў у павышэнне ўзроўню здароўя і дабрабыту ўсіх людзей. У дакладзе будуць намечаны найбольш актуальныя задачы ў галіне збору дадзеных, вядзення палітычнага дыялогу, навукова-даследчай і інфармацыйна-растлумачальнай дзейнасці, а таксама ўкладання рэсурсаў у развіццё працоўных рэсурсаў аховы здароўя ў інтарэсах будучых пакаленняў. На 2021 г. запланаваны выхад аналагічнага дакладу аб кадравым забеспячэнні акушэрскіх служб.
Задачы
- Заахвоціць грамадскасць па вартасці ацаніць працу медыцынскіх сясцёр і акушэрак і іх уклад у аказанне медыцынскай дапамогі.
- Павысіць прывабнасць прафесій медыцынскай сястры і акушэркі ў сістэме аховы здароўя.
- Мабілізаваць падтрымку і фінансаванне сястрынскі і акушэрскіх служб

