Полымя ахапіла поле філіяла СГК «Велікаполле» плошчай каля трох гектараў. Вінаватыя ў пажары не ўстаноўлены.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што за выпальванне сухой расліннасці дзеючым заканадаўствам прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.
Бытавой смецце можна спальваць толькі ў зацішнае надвор'е, выконваючы бяспечную адлегласць ад аб'ектаў, якія могуць загарэцца. Пры гэтым нельга пакідаць вогнішча без нагляду. Каля месца спальвання смецця павінны знаходзіцца ёмістасць з вадой і рыдлёўка.

