На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. У асноўным гэта асобы першага кантакту, якія былі выяўлены ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэставання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння ачунялі 53 чалавекі. «Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісаныя 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэння», - адзначылі ў прэс-службе.
Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавiруснай інфекцыяй.


