Зямля з усіх пахаванняў Чэрвеньшчыны, дзе спачываюць астанкі загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, сабраны ў капсулу для перадачы ў сталіцу краіны.
Мерапрыемства адбылося ў цэнтры вёскі, на мемарыяле каля брацкай магілы № 853, занесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У гэтай брацкай магіле пахаваны астанкі 56 вайскоўцаў і партызан. Падчас вайны Клінок знаходзіўся ў цэнтры партызанскай зоны і тройчы спальваўся карнікамі. Тут быў створаны партызанскі атрад, які налічваў каля тысячы чалавек. Камандаваў гэтым атрадам старшыня сельсавета Пётр Іваненка. Таксама Клінок - радзіма Героя Савецкага Саюза, лётчыка Сцяпана Карнача.

На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі выканаўчай улады, сілавых структур і грамадскіх арганізацый раёна, воіны-інтэрнацыяналісты, жыхары раёна.
Выступілі ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкi, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, благачынны Чэрвеньскай царкоўнай акругі айцец Мікалай. У іх словах гучала вялікая павагу і падзяку на адрас усіх тых, хто загінуў на вайне і цвёрдая перакананасць, што грамадства застаецца грамадствам да таго часу, пакуль захоўвае памяць аб аддаўшых жыццё за Радзіму і мірнае неба.

Сабраўшыяся людзі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Да цэнтральнага помніка ўсклалі кветкі ад райвыканкама і Савета дэпутатаў, ад сілавых структур і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ад грамадскіх арганізацый і жыхароў раёна.
Зямлю з пахаванняў, сабраную ва ўсіх сельсаветах раёна, урачыста перасыпалі ў спецыяльную капсулу. Цырымонію запаўнення капсулы даверылі правесці сям'і воінаў-інтэрнацыяналістаў Уладзіміру і Але ДЗЯДЗЕЛА.

Капсулу з зямлёй перадалі Мікалаю Лойка. Неўзабаве яна будзе дастаўлена ў Мінск і 9 мая ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатычных місіі і грамадскіх арганізацый закладзена на вечнае захоўванне ў крыпту Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны паслужыўшых.


Наталья КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота автора

