Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Красавік 2020

У Чэрвеньскім раёне засеялі збожжавымі культурамі ўжо палову плошчаў

Як паведамілі «Раеннаму весніку» ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 7 красавіка ў раёне пасеялі 5072 гектары яравых збожжавых культур.

Гэта - 51 працэнт ад неабходнага. У лідэрах па тэмпах работ - эксперыментальная база «Натальеўск», дзе раннія збожжавыя займаюць ужо 80 працэнтаў пасяўных плошчаў.

Галоўны аграном эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргей Бабінавічы (злева) і механізатар на сяўбе Руслан Марчанка

З-за адчувальнага дэфіцыту вільгаці ў глебе, у гаспадарцы вырашылі арганізаваць працу адной з двух сеялак у дзве змены. Гэта дае больш за сто гектараў штосутачнага прыросту аб'ёмаў сяўбы.

Механізатары на закрыцці вільгаці Дзмітрый Бубенко і Эдуард Савіч з практыкантамі-навучэнцамі Смілавіцкага сельгасліцея Уладзіславам Былінай і Кірылам Шутом.

Хуткімі тэмпамі прасоўваецца і закрыццё вільгаці. На гэтай тэхналагічнай аперацыі задзейнічана дзевяць культыватараў і дыскатар. Разам з мясцовымі вопытнымі механізатарамі тут працуюць навучэнцы-практыканты Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Механізатары на ўнясенні мінеральных угнаенняў Андрэй Гамеза і Віктар Піляк.

Да завяршэння сяўбы ранніх збожжавых культур гаспадарцы засталося ўсяго пару дзён. На чарзе – сяўба кукурузы і пасадка бульбы. Па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Сяргея Бабіновіча, надвор'е спрыяе таму, каб пачаць гэтыя віды работ без затрымкі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць