Максім Патапчык - крайні справа. Фота з архіва Смілавіцкага ліцэя
Экспертная камісія ацаніла яго страву «Роллы з птушкі з бульбяным «Рызота» і гарбузовым мусам» у намінацыі «Сучасная беларуская кухня (гарачае)» 46 баламі, а ўдзельнікі інтэрнэт-галасавання аддалі за яго 187 галасоў. Гэта - другі вынік сярод дваццаці прадстаўнікоў у намінацыі.

Па выніках адборачнага тура, Максім Патапчык увайшоў у лік 25 пераможцаў і атрымаў права выступіць з адкрытым майстар-класам, а таксама прэзентаваць сваю страву на фестывалі «КулiнарШоў 2020». Гэта мерапрыемства пройдзе ў рамках міжнароднай выставы абсталявання і паслуг для індустрыі грамадскага харчавання і гасціннасці HoReCa. RetailTech 2020, якую плануецца правесці ў Мінску 26-29 мая.

