У гэты дзень атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, можна ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны згодна з графікам іх працы. Звяртаем увагу, што кансультацыю спецыяліста таксама можна атрымаць па тэлефоне або з дапамогай мэсенджэраў. Патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць найбольш зручны фармат прадастаўлення кансультацыі, у тым ліку з дапамогай сродкаў відэасувязі.
Пасля святкавання Дня Перамогі, з 11 і да канца мая 2020 года натарыусы працягнуць бясплатна кансультаваць грамадзян. Аднак, з мэтай абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавiруснай інфекцыяй (COVID-19) і захавання рэкамендацый па фізічным дыстанцыяваннi акцыя па бясплатным кансультаванні будзе праводзіцца ў аддаленым фармаце, г.зн. па тэлефонах натарыяльных кантор.
З графікамі прадастаўлення кансультацый натарыусамі ў аддаленым фармаце ў маі 2020 года можна азнаёміцца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.
Звяртаем увагу, што прадстаўляемая выдалена кансультацыя з'яўляецца папярэдняй, у сувязі з тым, што ў дачыненні да некаторых канкрэтных праваадносін поўная кансультацыя можа быць прадастаўлена толькі пасля ацэнкі натарыусам ўсіх наяўных абставін і неабходных дакументаў.
Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».
Галіна Осіпава,
натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі

