Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2020

5 мая ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Сусветны дзень гігіены рук

У апошнія гады ў свеце ўсё часцей рэгіструюцца ўспышкі новых форм інфекцыйных захворванняў.

Вось і цяпер, у перыяд распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі (COVID-19), выкананне правіл асабістай гігіены, у прыватнасці мыццё рук, выходзіць на першы план у шэрагу асноўных прафілактычных мер.

На нашых руках, ад пальцаў да локцяў, могуць знаходзіцца мільёны мікраарганізмаў і захоўваць сваю жыццяздольнасць да 3 гадзін. Іх можна знайсці пад гадзіннiкамі або бранзалетам на руцэ, а таксама пад заручальным пярсцёнкам. Самымі «бруднымі» прадметамі прызнаны грошы, тэлефоны, пісьмовыя сталы, клавіятуры і кампутарныя мышы, дзвярныя ручкі, выключальнікі святла, поручні ў грамадскім транспарце. Заўважана, што ў асоб, занятых офіснымі працамі, на руках знаходзіцца значна больш мікраарганізмаў, чым у асоб, занятых фізічнай працай.

На самай справе ўтрымліваць рукі ў чысціні даволі проста, складаней за ўсё - не забываць рабіць гэта перад прыгатаваннем або прыёмам ежы, выкарыстаннем кантактных лінз для вачэй, апрацоўкай ран, перад сном, а таксама пасля прыходу з вуліцы, дотыку да грошай, уборкі памяшкання, кантакту з жывёламі, з крывёю або любымі іншымі біялагічнымі вадкасцямі арганізма (вылучэнні з носа, сліна).

Мыйце рукі 20-30 секунд у цёплай вадзе, выкарыстоўваючы кавалачнае мыла, вадкае мыла, старанна намыльваючы кожны ўчастак. Змываць рукі неабходна пад бруёй вады: спачатку далонямі ўніз, а потым перавярнуўшы рукі далонямі ўверх, патрыце рука аб руку. Выцірайце рукі дасуха, лепш выкарыстоўваць папяровыя ручнікі.

Вельмі важна дарослым быць прыкладам для сваіх дзяцей і навучыць іх правілам гігіены рук. Працэдура мыцця рук павінна стаць натуральнай звычкай для кожнага чалавека, і прывіваць яе неабходна з самага дзяцінства.

Святлана ВАСIНЦАВА,

інструктар-валеолаг Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць