Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2020

«На доўгую і добрую памяць»: у чэрвеньскую рэдакцыю дасылаюць фатаграфіі ветэранаў

Першай фатаграфію на конкурс «На доўгую і добрую памяць» у рэдакцыю раённай газеты даслала Юлія Новікава-Сакалоўская.

Вось што Юлія распавяла ў кароткім рэзюмэ да рэтра-здымка:

«На фота - мой дзед, Бабіч Мікалай Мікалаевіч. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені. Служыў у пяхотных вайсках. Прымаў удзел у фарсіраванні ракі Вісла ў Польшчы».

У сацсетках нашы чытачы пішуць: у нас ёсць сваякі-ветэраны, але няма іх фатаграфій ваенных гадоў. Можна дасылаць фота любых часоў, любой якасці, галоўнае, абавязкова напішыце, хто на здымку, кім вам даводзіцца і што рабіў падчас вайны. Калі ёсць нейкая дадатковая гісторыя канкрэтнага здымка або чалавека на фота - калі ласка, пішыце.

Вялікі дзякуй Юліі за «адкрыццё» нашага конкурсу!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.

Фота з сямейнага архіва Юліі Новікавай-Сакалоўскай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць