Актыўны ўдзел прынялі ў ім прадпрыемства, установы і арганізацыі Чэрвеньскага раёна.
Як паведаміў «Раённаму весніку» начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў красавіку наведзены парадак у населеных пунктах, садаводчых і гаражных кааператывах, лясных масівах, месцах масавага адпачынку і на іншых тэрыторыях агульнай плошчай больш за 500 гектараў. Асаблівая ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню мемарыялаў, помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў. Таксама ў ходзе месячніка ліквідавана 5 несанкцыянаваных звалак, высаджана 200 дрэў і кустоў, адрамантавана 72 кіламетра дарог.

