Яго бацька Часлаў Манюшка паходзіў з дробнай падляшскай шляхты.Маці кампазітара А.Маджарская паходзіла з вядомага на Беларусі роду.
Першы свой твор «Канторшчыкі» Станіслаў Манюшка напісаў у 15-ці гадовым узросце. У 1840 годзе ажаніўся з А.Мюлер. У гэты перыяд ён напісаў шмат розных па жанрах твораў. Гэта аперэты «Латарэя» (1843),» Карманьёла», «идэал» на либрэта Корвин-Милещскага, «Начлег у Апенінах», «Новы Дон-Кіхот» на словы А.Фрэды кантаты «Мільда», «і «Ніола» , духоўныя творы для касцёла. Асаблівае месца ў творчасці Станіслава Манюшкі займаюць «Хатнія спеўкі».Пры жыцці кампазітара былі выдадзены чатыры зборнікі песень і рамансаў, а пасля смерці восем зборнікаў.Аўтарамі большасці песень з’яўляюцца Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля. Дзякуючы сяброўству з Вінцэнтам дуніным-Марцінкевічам з’явілася на свет камічныя опер «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі набор», «Спаборніцтвы музыкаў», «Сялянка» ( «Ідылія»). Першай польскай нацыянальнай операй была «Галька» ( 1848). Затым стварыў усім вядомую «Байку» У Варшаве ён піша камічныя оперы «Плытагон»( 1858), «Вербум нобіле» (1861), стварае на тэкст «Дзядоў» Адама Міцкевіча кантату «Правіды», Станіслаў Манюшка ставіць на сцэне тэатра тры аперэты : «Штукарствы сатаны», «На кватэры», «Монтэ-Крыста», піша оперы «Графіня»,, Парыж», «Страшны двор». У 1871 годзе ў Варшаве быў створаны музычны інстытут, у якім Станіслаў Манюшка выкладаў кампазіцыю, гармонію, інструментоўку і кантрапункт. Ад шэрагу дрэнных абставін : цяжкае матэрыяльнае становішча, мноства недаразуменняў з кіраўніцтвам інстытута, падарвалі сілы кампазітара.Ён захварэў і 4 чэрвеня 1872 года памёр ад сардэчнага прыступу.

