Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2020

На Паповай Градзе так не часты словы: мітынг памяці адбыўся ў Чэрвеньскім раёне

Ніхто пасля вайны не чуў у гэтай вёсцы ні дзіцячага смеху, ні мыкання кароў, ні крыку пеўня ранкам, ні звону кос на світанку…

Спаленая Папова Града не адрадзілася з попелу, у які яе ператварылі фашысты. Людскія галасы тут - рэдкасць, і заўсёды гэта галасы смутку і памяці. Так было і сёння, у час мітынгу-рэквіема, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Адзінаццаць двароў налічвала Папова Града да вайны. У 1944-м падчас карнай аперацыі акупанты загубілі 55 чалавек, большасць з якіх - дзеці. Жыццё з вёскі сышло назаўжды, засталіся толькі боль і памяць, захоўваемыя стылізаванымі «зрубамі» са спісамі загінуўшых.

Для Чэрвеньшчыны гэта свая мясцовая Хатынь, таму кожны год падчас акцый памяці тут збіраецца грамадскасць і кіраўніцтва раёна, каб ускласці кветкі да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх ахвяр той вельмі жорсткай вайны.

Сёння, напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі, на мемарыял «Папова Града» прыехала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур і грамадска-патрыятычных арганізацый.

Перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ала ШАХОЦЬКА.

Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. Да помніка і стылізаваных «зрубаў» усклалі вянкі і кветкі.

Таксама ўдзельнікі мітынгу наведалі пахаванні і помнікі загінулым падчас вайны чырвонаармейцам і мірным грамадзянам у вёсках Арэхаўка і Грабянец.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць