Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Май 2020

Брава браваму салдату: Павел Мажыдаў з Заполля выдатна нясе тэрміновую службу ў ВДВ

Павел МАЖЫДАЎ - наводчык БТР.

Чатыры месяцы служыць у 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Ужо паспеў стаць героем публікацыі ў газеце «У славу Радзімы» і рэпартажу на беларускім тэлебачанні.

Крыху больш за месяц таму Павел МАЖЫДАЎ удзельнічаў у прэстыжных спаборніцтвах сіл спецыяльных аперацый «Бронебiятлон», дзе ўдзельнічалі каля 30 экіпажаў БТР з батальёнаў 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай і 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгад.

У «Бронебiятлоне» прыйшлося здаваць залікі па тэарэтычнай частцы практычнай адпрацоўкi нарматываў баявой падрыхтоўкі, былі таксама эстафета і спецыяльная траса з рознымі перашкодамі, і, вядома ж, непасрэдна стральба з ўзбраення БТР. Прычым, заданні гвардзейцы выконвалі як днём, так і ноччу.

Вось што распавёў пра свой удзел у «Бронебiятлоне» сам Павал:

- Такія спаборніцтвы, як я ведаю, праводзяцца ў Беларусі толькі другі год. Я служу ў 103-брыгадзе пяць месяцаў, пасля чатырох месяцаў службы мне ўжо выпаў гонар удзельнічаць у «Бронебiятлоне». Гэта вельмі цікавы конкурс! Для ўсіх нас, удзельнікаў, гэта быў вялікі вопыт, які спатрэбіцца ў далейшай службе. Самае складанае для мяне як для наводчыка было паражаць рухаючыеся мішэні. Дзякуючы трэніроўкам я паспяхова вытрымаў гэта выпрабаванне.

Таксама Павел распавёў, што пасля тэрміновай службы плануе паступаць у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь, бо за час, праведзены ў войскі, ужо паспеў палюбіць ваенную справу, адчуць, што хацеў бы і далей насіць пагоны, форму і працаваць на карысць абараназдольнасці краіны.

Рэдакцыя «Раённага веснiк» звязалася з сям'ёй Паўла. Вось што нам распавёў яго бацька, Эркіна МАЖЫДАЎ:

- Хачу шчыра падзякаваць супрацоўнікам Чэрвеньскага ваенкамата, асабліва групе прызыву і яе начальніке Аляксандре Дзюке, за граматны і індывідуальны падыход падчас прызыўной кампаніі да кожнага прызыўніка пры прызначэнні і размеркаванні іх па воінскіх частках. Улічваюць усё: і маральна-дзелавыя якасці, і стан здароўя, і асабістыя перавагі. Упэўнены, што служба ў войску стане для сына выдатнай прыступкай у жыцці, буду рады, калі ў далейшым, дзякуючы станоўчаму вопыту, атрыманаму ў Віцебску, ён звяжа далейшы свой лёс з Уброеныя Сіламі.

Хутка Павел МАЖЫДАЎ прыме ўдзел у беларуска-расiйскіх вучэннях у Таджыкістане. Пажадаем нашаму браваму салдату-земляку і далей служыць на «выдатна», паражаючы ўсе мішэні і пераадольваючы ўсе паласы перашкод! А таксама знайсці свой шлях у жыцці і стаць годным удзельнікам слаўнай кагорты тых, хто з гонарам нясе па жыцці доблесныя літары - ВДВ.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сямейнага архіва сям'і МАЖЫДАВЫХ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць