Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Май 2020

Чэрвеньскі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі правёў конкурс дзіцячага малюнка, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне

Чэрвеньскі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі падвёў вынікі творчага конкурсу дзіцячага малюнка «Ніхто не забыты, нішто не забыта!», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс праводзіўся з мэтай выхавання ў хлопцаў правільнага разумення гістарычнай значнасці Перамогі як падзеі, якая стала лёсавызначальнай не толькі для нашай краіны, але і ўсяго чалавецтва, і рэалізацыі дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы - дзецям». Удзельнікамі конкурсу былі дзеці, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца членам галіновага прафсаюза. Работы на конкурс прадставілі больш за 40 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 7 да 16 гадоў.

У кожнай узроставай катэгорыі вызначаны пераможцы і прызёры.

Першае месца ў старэйшай узроставай групе (ад 13 да 17 гадоў) прысуджана Васіліне Стыдзель («Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы») за творчую працу «Бухенвальдскi набат». Другое месца ў Захара Юрчанка з сярэдняй школы №3 г. Чеэрвеня за арыгінальны калаж «Ніхто не забыты, нішто не забыта!». Трэцяе месца занялі: Сабіна Аліева (Гімназія №1 імя В.А. Караля г. Чэрвеня) за малюнак «Не вайне!» і Аня Ярашэнка («Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы») за працу «Салют Перамогі!»

Пераможцам ва ўзроставай групе (ад 9 да 12 гадоў) стала Галіна Мiцiнская («Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы») за маштабную працу «Матчын боль». Прызёрамі - Дар'я Шуканава (сярэдняя школа №3 г. Чэрвеня) за арыгінальную кампазіцыю «У імя жыцця на Зямлі!» і Ульяна Лойка («Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня) за творчую працу «Подзвігу пакланюся».

Не засталіся без увагі і самыя маленькія ўдзельнікі (узроставая катэгорыя да 9 гадоў): Ганна Дашкевіч з сярэдняй школы №2 імя А.К. Флягонтава г. Чэрвеня і Аліна Крук з Руднянскага дзіцячага сада-сярэдняй школы з творчым працамі «Слава героям!» і «Памятаеце тых, хто ваяваў...».

Ад Чэрвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі.

Творчыя працы пераможцаў ад кожнай узроставай катэгорыі накіраваныя ў Мінскі абкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.

Людміла Сакава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць