Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Май 2020

Трагедыі можна было пазбегнуць

Захаванне жыцця і здароўя працоўных - галоўная ўмова пры рэалізацыі палітыкі ў галіне аховы працы кіраўніком любога працоўнага калектыву.

У кожным выпадку факты электратраўматызму звязаны з многімі прычынамі, але хацелася б вылучыць наступныя:

  • Нездавальняючая арганізацыя работ у дзеючых электраўстаноўках, у прыватнасці, не выкананне арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць бяспечнае выкананне работ у дзеючых электраўстаноўках
  • Нездавальняючая арганізацыя работы па ахове працы, навучанні і інструктаванні персаналу, і, як следства, няправільныя дзеянні персаналу

Так, 23.04.2020г адбыўся групавы няшчасны выпадак на вытворчасці са смяротным зыходам з персаналам філіяла «Баранавіцкія цеплавыя сеткі» РУП «Брэстэнерга» на аб'екце размеркавальны пункт (РП) 10кВ былой кацельні «Паўночная» у г.Баранавічы. Раней аб'ект знаходзіўся на балансе ТАА «АРД Паслугі», аднак эканамічным судом Брэсцкай вобласці перададзены на баланс РУП «Брэстэнерга». На момант здзяйснення няшчаснага выпадку кацельня «Паўночная» у г.Баранавічы знаходзілася ў непрацоўным стане: ячэйкі 10 кВ разукамплектаваны, часткова дэмантаваны і абрэзаны сілавыя кабелі, знята ашынкоўка. У працэсе дэмантажу нядзеючага абсталявання ў РП 10кВ былой кацельні, памылкова мяркуючы, што электраўстаноўкі кацельні зьяўляюцца не дзеючымі, у выніку набліжэння на недапушчальную адлегласць да токаводных частак, якія засталіся пад напругай, трапіў пад ўздзеяння ўзніклай электрычнай дугі і загінуў электраслесар па рамонце электрычных машын 1970 года нараджэння. Стаж работы па прафесіі 32 гады. Іншы электраслесар - 1966 года нараджэння, стаж работы па прафесіі 7 гадоў - атрымаў апёкі твару 1-2 ступені.

Прычынай групавога няшчаснага выпадку са смяротным вынікам паслужыла не выкананне адказнымі службовымі асобамі Баранавіцкіх цеплавых сетак арганізацыйных мерапрыемстваў, а пацярпелымі - тэхнічных мерапрыемстваў па бяспечным правядзенні работ у электраўстаноўках ў РП 10кВ па дэмантажы ячэек 10кВ.

У мэтах выключэння падобных выпадкаў электратраўматызму Чэрвеньскага раёна энергагазінспекцыя звяртае ўвагу кіраўнікоў і адказных асоб арганізацый і ўстаноў - ажыццяўленне любых работ у дзеючых электраўстаноўках павінна праводзіцца пасля абавязковага выканання арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў па бяспечным выкананні работ. Да выканання мерапрыемстваў любую электраўстаноўку, у тым ліку не вядомы кабель, выпадкова выяўленую электраправодку, лічыць дзеючай электраўстаноўкай пад напругай.

Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыi

Камінскі Д.У.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць