Удзельнікамі конкурсу на лепшы малюнак маглі быць дзеці, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца членам галіновага прафсаюза. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня ў дадзеным конкурсе прадстаўляла Ульяна Лойка, дачка намесніка дырэктара Анастасіі Мікалаеўны Лойка.
Ульяна адлюстравала на сваім малюнку хлопчыка з кветкамі, які прыйшоў да помніка невядомаму салдату, каб аддаць даніну павагі ўсім загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Творчую працу нашай удзельніцы ацаніла прафесійнае журы - у выніку Ульяна Лойка заняла 3 месца, ўзнагароджана граматай Чэрвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і памятнымі прызамі.
Віншуем Ульяну і жадаем ёй творчых поспехаў.
Ірына Дарафейчык, старшыня прафсаюзнага камітэта ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Червеня»

