Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Май 2020

У Чэрвеньскім раёне павялічылася нараджальнасць сярод гарадскога насельніцтва

Паводле звестак, апублікаваных Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь, у студзені-сакавіку 2020 года ў Чэрвені і гарадскім пасёлку Смілавічы нарадзілася 42 дзіцяці – на тры больш, чым за першы квартал мінулага года.

Пры гэтым у раённым цэнтры нараджальнасць засталася на ўзроўні студзеня-сакавіка 2019 года (28 дзяцей). У Смілавічах яна павялічылася (14 дзяцей у 2020 годзе, 11 - у 2019).

У сельскай мясцовасці за студзень-сакавік 2020 года з'явілася на свет 35 дзяцей - на 4 менш, чым за першы квартал мінулага года. У цэлым па раёне нараджальнасць скарацілася на адно дзіця.

У студзені-сакавіку гэтага года ў раёне памерла 145 чалавек - столькі ж, як і ў першым квартале 2019 года. У Чэрвені памерла на 5 чалавек менш. У той час як у Смілавічах сышло з жыцця на 3, а ў сельскай мясцовасці - на 2 чалавекі больш.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва раёна склала 68 чалавек (у студзені-сакавіку 2019 году - 67). У Чэрвені памерла на 7 чалавек больш, чым нарадзілася (натуральнае змяншэнне насельніцтва ў параўнанні з першым кварталам 2019 года скарацілася на 5 чалавек), у Смілавічах, як і студзені-сакавіку мінулага года - на 2 больш. У сельскай мясцовасці зафіксаваны рост натуральнага змяншэння насельніцтва з 53 да 59 чалавек.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць