Да самага вечара хлопцы і дзяўчаты палолi пустазелле, высаджвалі кветкі і чысцілі бетонную плітку.
Як распавяла кіраваўшая працамі і браўшая ў іх дзейны ўдзел старшыня раённага аддзялення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Любоў ДЖАФАРАВА, такім чынам валанцёры адзначылі Сусветны Дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны: «Гэта не адзінае месца пахавання ў раёне, дзе мы працавалі. Але сюды, на «Разгром», мы прыязджаем ужо трэці год, гэта стала адной з нашых добрых традыцый. Вядома ж, не маглі не прыехаць і напярэдадні 75-годдзя Перамогі». Мы высадзілі на клумбе вялікую пяціканцовую «зорачку» з кветак. Вырашылі, што гэта лепшы сімвал і для таго часу, і для салдат, якія ваявалі за нашу агульную Радзіму».
На мемарыяле працавалі выкладчык Чэрвеньскага прафесійна-будаўнічага ліцэя Зоя Курносава, адзінаццацікласнік сярэдняй школы №2 імя Флягонтава Аляксандр Няхай, першакурсніца Чэрвеньскага прафесійна-будаўнічага ліцэя Валерыя Калтовіча, навучэнка Мінскага кулінарнага каледжа Надзея ДЖАФАРАВА і першакурснік Мар'інагорскага каледжа імя Лабанка Дзям'ян Бельскi.
Гэтыя хлопцы - сапраўдныя валанцёры: бескарыслівыя, безадмоўныя і сумленныя, на якіх заўсёды можна спадзявацца. Вельмі прыемна, што ў нас у Чэрвені ёсць моладзь, шчыра прагнучая дапамагаць усім, каму патрэбна дапамога, і шанаваць памяць аб мінулым.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

