Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Май 2020

У Чэрвені машына пашкодзіла павільён на аўтобусным прыпынку

Як паведамілі «Раеннаму весніку» ў Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС, днём 5 мая жыхар адной з вёсак раёна, рухаючыся на легкавым аўтамабілі па вуліцы Мінскай у Чэрвені, пры правым павароце не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на павільён аўтобуснага прыпынку.

Мужчына з'ехаў з месца здарэння, але пазней быў знойдзены супрацоўнікамі міліцыі. Устаноўлена, што ён быў цвярозы. У дачыненні да кіроўцы склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула ўчыненне дарожна-транспартнага здарэння, і за пакіданне месца здарэння.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць