Дата «05.05» - сімвал пяці пальцаў на кожнай руцэ чалавека, які таксама з'яўляецца акцэнтам тэмы дадзенага дня: а менавіта прыцягнуць увагу да важнасці паляпшэння гігіены рук.
Узброіўшыся маскамі і антысептыкамі, а таксама пазітыўным настроем работнікі Дома культуры нагадалі аб правільнай тэхніцы і станоўчым уплыве мыцця рук на здароўе. Бо, як вядома, рукі чалавека з'яўляюцца адным з галоўных спосабаў ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем. І таму іх утрыманне ў чысціні адзін з простых і эфектыўных крокаў для прадухілення распаўсюджвання хваробатворных мікраарганізмаў. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя простае мыццё рук прадухіляе найбольшая колькасць выпадкаў кішэчных і рэспіраторных захворванняў у сусветным маштабе.
Гэтая і іншая карысная інфармацыя была ўключана ў спецыяльна распрацаваныя ўлёткі, якія былі ўручаны ўсім удзельнікам мерапрыемства, з пажаданнямі ўважліва прытрымлівацца ўказаных там рэкамендацый, каб заўсёды заставацца здаровым.
Загадчыца Смілавіцкага Дома культуры М.А.Кацiнёва

