Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БЕЛТА.
Першы намеснік міністра падкрэсліў важнасць не толькі шматступеннай сістэмы аказання медыцынскай дапамогі, але сістэмы далечвання. Да яе падлучаны Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Машэрава, Рэспубліканская бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, два санаторыя Мінпрацы і сацабароны, бальніца спелеалячэння ў Салігорску. «Мы ўжо глядзім наперад, каб прыбраць усе наступствы, якія могуць наступіць у пацыентаў, так ці інакш сутыкаўшыхся з гэтай інфекцыяй», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Падчас маніторынгу сітуацыі з COVID-19 ва ўстановах аховы здароўя ён наведаў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска. Намеснік міністра адзначыў, што алгарытм дзеянняў тут ужо адпрацаваны, у тым ліку ў так званай чырвонай зоне. Пацыенты атрымліваюць ўвесь аб'ём неабходнай дапамогі. Паводле слоў першага намесніка міністра, сёння яго пытанні тычыліся не толькі самаадчування людзей. Ён цікавіўся, дзе пацыенты, з іх пункту гледжання, маглі быць інфікаваны. Такія апытанні вельмі важныя. «Дзяржаўная санслужба Мінска штодня дае справаздачу па кожнаму пацыенту, кропцы, дзе, магчыма, было скрыжаванне з інфікаваным. Асноўная наша задача — памяншэнне нагрузкі ў гэтым дачыненні», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

